Міністэрства замежных спраў Літвы

Міністэрства замежных спраў Літвы

Згодна з новымі рэкамендацыямі Еўракамісіі, Расія можа транспартаваць падсанкцыйныя тавары ў Калінінград па чыгунцы праз Еўрасаюз, пры гэтым краіны ЕС могуць ажыццяўляць «эфектыўны кантроль» і сачыць, каб аб'ёмы транзіту не перавышалі сярэднія паказчыкі за апошнія тры гады. Цалкам забараняецца транзіт санкцыйных ваенных тавараў і тавараў ды тэхналогій падвоенага прызначэння і перавозка падсанкцыйных тавараў аўтатранспартам.

Літва заяўляе, што яна кіравалася тлумачэннямі ЕС адносна санкцый, выдадзенымі ў красавіку гэтага года, і лічыць іх «найбольш прымальнымі». Каментуючы ж новыя тлумачэнні, МЗС Літвы вітае поўную забарону на транзіт вайсковых тавараў і тавараў і тэхналогій падвоенага прызначэння, а таксама станоўча ацэньвае абмежаванне аб'ёму транзіту на аснове аб'ёмаў за апошнія тры гады.

Літва заяўляе, што не можа ігнараваць пазіцыі і ацэнкі сваіх стратэгічных партнёраў і прытрымліваецца скаардынаванай санкцыйнай палітыкі ЕС.

«Літва разумее, што

апублікаваныя новыя санкцыйныя рэкамендацыі ЕС могуць стварыць неабгрунтаванае ўражанне, што трансатлантычная супольнасць змякчае сваю пазіцыю і санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расіі. Літва працягвае выступаць за самыя строгія і самыя шырокія формы прымянення санкцый ЕС.

Прадстаўленая інтэрпрэтацыя ЕС ясна дае зразумець, што дзяржавы-ўдзельніцы нясуць юрыдычнае абавязацельства гарантаваць, што санкцыі ЕС не будуць абыходзіць.

Таму Літва будзе эфектыўна забяспечваць прымяненне санкцый шляхам стараннага маніторынгу, прынцыповай ацэнкі і эфектыўнай праверкі таго, ці не спрабуе Расія злоўжываць транзітнымі магчымасцямі», — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?