У экспазіцыі будуць прадстаўленыя танк Т-90, артылерыйскія ўстаноўкі, супрацьтанкавыя сістэмы і сумна вядомы зенітна-ракетны комплекс «Бук». Можна будзе ўбачыць некалькі з трох тысяч ракет, выпушчаных акупантамі па ўкраінскіх гарадах.
Выставу адкрыюць міністры ўнутраных спраў Украіны і Чэхіі Дзяніс Манастырскі і Віт Раўшан.
Экспазіцыя будзе размешчаная да 24 ліпеня на Летэнскай раўніне ў Празе-7 (прыпынак трамвая «Спарта», Letenská pláň).





