Звальненне пасла Украіны ў Германіі — самае заўважнае, бо і сам Мельнік — вельмі яскравы.

Ён вядомы сваім вострым языком, журналісты вядуць спісы абражаных ім людзей. Прынамсі Мельнік назваў канцлера ФРГ «пакрыўджанай лівернай каўбасой», і гэта прыжылося. Некаторыя аналітыкі пісалі, што такая дыпламатыя не ідзе на карысць Украіне.

Выданне Bild са спасылкай на свае крыніцы на пачатку ліпеня пісала, што Мельнік неўзабаве можа быць адкліканы ў Кіеў. Але не ў якасці пакарання, а на павышэнне.

Паводле інфармацыі суразмоўцаў газеты, Мельнік будзе прызначаны намеснікам кіраўніка МЗС Украіны.

«Гэтая прапанова была зробленая Міністэрствам прэзідэнту Украіны. Андрэя Мельніка вельмі цэняць за яго працу», — удакладніла крыніца выдання ва ўрадзе Украіны.

Чытайце таксама:

Чаму Германія так і не пачала пастаўляць ва Украіну цяжкае ўзбраенне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?