Фота: сацсеткі
Андрэю Раптуновічу толькі два тыдні таму споўнілася 20 год. Ён скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава ў Мінску. Мяркуючы па сацсетках, ён любіць прыроду, шмат фатаграфуе.
Хлопец мае статус сіраты, апошнім часам жыў у Мінску.
Пра яго затрыманне стала вядома яшчэ ў маі.
Згодна з прэс-рэлізам СК, апублікаваным сёння, яму прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах: «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1) і «падрыхтоўка да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы» (ч.1 арт. 13 арт. 361-3). Па гэтых арткулах яму пагражае да шасці гадоў турмы.





