Скрын відэа
«Ніякага афіцыйнага ўводу ваеннага становішча (у «ДНР» і «ЛНР») не было. Значыць, мабілізацыя павінна быць на добраахвотнай аснове і па кантракце», — перадала каналу «Можем объяснить» пазіцыю прысутных адна з удзельніц народнага сходу, якая папрасіла не называць яе імя.
Іншы відавочца гэтых падзей распавёў «МО», што пастаянныя аблавы на непадкантрольных Украіне тэрыторыях выклікаюць рэзкае непрыманне з боку мясцовага насельніцтва. «У Марыупалі выпускнікам Акадэміі МУС далі дыплом і адпусцілі на выпускны, а данецкіх адпраўляюць на фронт. Вось такая справядлівасць», — абураецца ён.
У сацсетках зʼявілася некалькі відэа пятнічнага сходу.
Бацькі патрабуюць тлумачэнняў, на што ім раяць пісьмова звярнуцца да кіраўніцтва навучальнай установы.
Мабілізацыя ў «ЛНР» і « ДНР» ідзе ўжо некалькі тыдняў. Людзі спрабуюць адбіваць сваіх сваякоў прама на вуліцы.
У сацсетках з'явіліся здымкі рабочых сшыткаў камандзіра 1-га асобнага батальёна. Там наўпрост напісана, чым будуць займацца курсанты Акадэміі «МУС ДНР», бацькі якіх мітынгуюць у Данецку. 1 і 2 курсы будуць ахоўваць разлікі СПА, склады і размяшчэння. Курсанты 3, 4 і 5 курсаў запісаныя як «мяса».





