У заяве гаворыцца, што вайна Расіі супраць Украіны, якая падтрымліваецца беларускімі ўладамі, з'яўляецца несправакаванай, неапраўданай і парушае міжнародныя абавязальніцтвы Расіі.
Міністры заклікаюць:
- прыпыніць членства нацыянальных расійскіх і беларускіх спартыўных органаў у міжнародных спартыўных федэрацыях;
- пазбавіць асоб, цесна звязаных з уладамі Беларусі і Расіі, у тым ліку членаў урада, уплывовых пасад у міжнародных спартыўных арганізацыях;
- нацыянальныя і міжнародныя спартыўныя арганізацыі не павінны трансляваць свае спаборніцтвы ў Беларусі і Расіі;
- пры ўдзеле прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў спартыўных мерапрыемствах трэба пераканацца, што яны не прадстаўляюць беларускую або расійскую дзяржаву, забараніць выкарыстанне дзяржаўных сцягоў, гімнаў і гербаў Беларусі і Расіі.
13
0
0
0
0
1