Іван Марчук быў тварам Палка Каліноўскага. Фота тэлеграм-канала @belwarriors

Іван «Брэст» Марчук паехаў абараняць Украіну яшчэ ў 2014 годзе. Далей служыў у французскім Замежным легіёне.

З пачаткам вайны Марчук стаў тварам беларускага злучэння імя Кастуся Каліноўскага, якое спачатку было батальёнам, а пасля разраслося да палка. Менавіта на заклік яго голасу адгукнуліся сотні беларусаў.

На пытанне, навошта ён зноў пайшоў ваяваць, «Брэст» адказваў: «А як можна не ваяваць? Гэта святая вайна — вайна за свабоду». 

Марчук лічыў, што адметнасць гэтай вайны ў тым, што «столькі грамадзянскіх уцягнуты ў гэты жах», а самы складаны бой яшчэ чакае яго наперадзе — той бой, у якім ён загіне.

Марчука ідэнтыфікавалі на фота, апублікаваным расійскім ваенкарам 30 чэрвеня. Аднак «Наша Ніва» не давала гэтай інфармацыі, пакуль не было афіцыйнага пацверджання і быў няясны лёс іншых байцоў, зніклых без вестак.

Разам з Марчуком з задання не вярнулася яшчэ пяць чалавек. Полк паведамляе, што на дадзены момант у іх дачыненні вядуцца пашуковыя дзеянні. Гэта самыя вялікія страты, разава панесеныя беларускім злучэннем на вайне супраць расійскага імперыялізму.

Усяго на гэты момант у розных злучэннях на ўкраінскім баку загінулі 7 беларускіх добраахвотнікаў. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усяго ў беларускія злучэнні падалі дакументы каля 1500 беларусаў. 

5 ліпеня ў адным з расійскіх тэлеграм-каналаў з'явілася відэа з узятым у палон Янам Дзюрбейкам, пазыўны «Тромблі», з пасёлка Лясны пад Мінскам. Канал сцвярджае, што ён не адзін палонены.

«Паколькі наш баец з'яўляецца кантрактным вайсковаслужбоўцам, а не наймітам, ён афіцыйна зʼяўляецца вайсковапалонным, — гаворыцца ў паведамленні Палка Каліноўскага, размешчаным у яго тэлеграм-канале. — 

Мы прыкладаем усе магчымыя сродкі і намаганні, каб павярнуць нашых хлопцаў назад і не спынімся ані перад чым. У адпаведнасці з загадам, атрыманым нашымі ваярамі, у выпадку трапляння ў палон, каб захаваць сваё жыццё і здароўе, яны павінны казаць тое, што хоча ад іх пачуць вораг», — дадае Полк. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Mike / Адказаць
06.07.2022
Вечная памяць героям.
3
Іван / Адказаць
06.07.2022
Вечная слава героям. А іх прах некалі перанясём у Пантэон нацыянальнай славы ў Беларусі.
3
BLR / Адказаць
06.07.2022
Светлая памяць загіблым
А вось палон гэта кепска. Шакалы будуць шчыраваць
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру