«Брыгада Тадэвуша Касцюшкі» выклікала шмат пытанняў адразу пасля з’яўлення. Аўдыторыя іх канала складалася з ботаў, ва Украіне ніхто пра іх не ведаў. Пры спробе звязацца чалавек атрымліваў ад «брыгады» вельмі дзіўныя даручэнні.
Чытайце: Людзі паспрабавалі запісацца ў «брыгаду Касцюшкі». І вось што атрымалася
Праз некалькі месяцаў ад «брыгады» звестак няма. Другі — і ён жа апошні — пост у іх канале з’явіўся 8 красавіка.
Мы паспрабавалі звязацца з імі праз бот. Раней «касцюшкаўцы» адказвалі ў працоўны час (пасля шасці вечара камунікацыя, як правіла, спынялася). Але прайшоў амаль тыдзень — ніхто так і не адгукнуўся.
Хто тыя «ваяры»? Дзе яны сёння? Можа, на самай справе «касцюшкаўцы» ўжо далучыліся да баявых дзеянняў?
«Тут няма што каментаваць, звычайная кдбшна-губазаўская правакацыя», — падзяліўся меркаваннем Сяргей Бяспалаў, баец палка Каліноўскага.
Натуральна, што ніякіх звестак пра «брыгаду Касцюшкі» ён з паплечнікамі не чуў і лічыць гэта няўдалай спробай правакацыі з боку беларускіх сілавікоў.
«Дык яны яшчэ і ў беларускіх камуфляжах [былі на відэа], ні ў каго няма ўкраінскага пікселя ці мульцітэка. Вельмі неразумная правакацыя атрымалася, чаго яны чакалі? Незразумела», — дадаў Бяспалаў.
Прадстаўнік «Байпола» Аляксандр Азараў таксама прытрымліваецца версіі, што гэта праца КДБ.
У інтэрнэце зніадкуль з'явілася «Брыгада Касцюшкі». Асцярожна, гэта можа быць правакацыя





