Пра гэта РІА «Навіны» заявіў прызначаны акупацыйнымі расійскімі войскамі намеснік кіраўніка адміністрацыі рэгіёна Кірыл Страмавусаў.

«Рэферэндум пройдзе ў гэтым годзе. Плануецца на восень», — заявіў Стрэмавусаў, аднак дакладную дату не назваў.

«Пасля рэферэндуму мы станем паўнавартасным суб'ектам Расійскай Федэрацыі. Застаецца зусім няшмат часу, каб мы адчулі сябе паўнавартаснымі грамадзянамі вялікай краіны Расіі. Мы ідзём па шляху Крыма», — заявіў прадстаўнік «новых уладаў» Херсонскай вобласці.

Расійскія войскі ўвайшлі ў Херсон 2 сакавіка 2022 года. Херсон — адзіны абласны цэнтр, якія расійскія войскі здолелі акупаваць. Мясцовыя жыхары неаднаразова выходзілі на акцыі пратэсту супраць расійскай акупацыі.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22