Фота: сацсеткі
Хлопец кажа, што навучаўся ў БДТУ. Мяркуючы па інфармацыі ў інтэрнэце, на факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі на «інжынера-хіміка-тэхнолага». Ён мусіў скончыць трэці курс.
На відэа хлопец гаворыць, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа «непрыстойнага характару».
Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. Пры гэтым у ягоным профілі ў TikTok падобных відэа няма.
На акаўнт Пагоскага падпісана 369 чалавек.





