1 мая Юрый Турэйка каментаваў гульню «Крумкачы» — «Энергетык-БДАТУ», і проста падчас матча ў яго здарыўся інсульт. Са стадыёна яго забрала хуткая. Сітуацыя была вельмі цяжкая: быў яшчэ адзін інсульт у бальніцы, потым інфаркт, два тыдні комы і больш за месяц у рэанімацыі. Ніякіх прагнозаў па далейшым стане яго здароўя няма.

Аднак Юрый выжыў. Ён у прытомнасці, але цяпер патрэбны цяжкі час рэабілітацыі.

Таму каманда прыняла рашэнне дапамагчы сям'і Юрыя і зрабіць матч 1/16 Кубка Беларусі з «Іслаччу» 22 чэрвеня дабрачынным. Усе сродкі, выручаныя ад продажу білетаў, перададуць на рэабілітацыю.

Будзе магчымасць купіць звычайны білет за 4 рублі (5 рублёў на стадыёне) або білет па спецыяльнай цане за 20 рублёў, як у касе, так і анлайн. Яны без указання месцаў і ўласна продаж іх не лімітаваны колькасна.

Квіткі на матч па спасылцы:

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
1