«Мне спатрэбілася 12 гадоў, каб увасобіць у жыццё першы сезон «Гульні ў кальмара», і 12 дзён, каб яна стала самым папулярным серыялам»», — напісаў стваральнік серыяла Хван Дон Хек.
І крыху праанансаваў, чаго чакаць у наступным сезоне.
«Гі Хун вяртаецца. Вядучы вяртаецца. Мужчына ў касцюме з ддакджы можа вярнуцца. Вас таксама пазнаёмяць з хлопцам Ён-хі па імені Чол-Су».
Прэм'ера чакаецца ў канцы 2023 года.
Тое, што вы будзеце глядзець. Новая карэйская драма «Гульня ў кальмара» заваёўвае свет
Што значаць геаметрычныя знакі на беларускіх купюрах, якія супадаюць са знакамі зладзеяў з серыяла «Гульня ў кальмара»?





