ua.depositphotos.com
Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы ўкраінскага Генштаба за 10 чэрвеня.
«На Валынскім і Палескім напрамках пацверджанае прыцягненне да аховы мяжы ў Гомельскай вобласці падраздзяленняў спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў Генштабе паведамляюць, што ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы ўсё яшчэ прысутнічаюць расійскія вайскоўцы і ракетнае ўзбраенне «Іскандэр-М», «Панцыр-С1» і інш.





