Таксама санкцыі ўведзеныя супраць міністра замежных спраў Лаўрова, прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, прэм'ера Міхаіла Мішусціна, міністра абароны Сяргея Шайгу ды іншых асобаў.
Так, згодна з дакументам, санкцыі супраць Пуціна ўводзяцца бестэрмінова. Яны прадугледжваюць:
— блакаванне актываў і маёмасці;
— прадухіленне вываду капіталаў за межы Украіны;
— забарону на ўваход у тэрытарыяльныя воды і паветраную прастору;
— забарона на здзелкі па каштоўных паперах;
— адмова ў прадастаўленні віз;
— пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны і г. д.





