Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на канцлера ФРГ Олафа Шольца.
«Урад вырашыў паставіць сістэмы IRIS-T — гэта самая сучасная сістэма супрацьпаветранай абароны з тых, якія мае ФРГ», — сказаў Шольц.
Гэтыя комплексы здольныя эфектыўна паражаць паветраныя цэлі ў зоне радыусам у 40 км і на вышыні да 20 км. Яны заснаваныя на мадэрнізаваных саманаводных ракетах IRIS-T класа «паветра-паветра», якія паступілі на ўзбраенне Германіі ў 2005 годзе.
Чытайце таксама:
ЗША паставяць Украіне ракетныя сістэмы HIMARS. Чым яны адметныя





