Паводле інфармацыі «Пула першага», мерапрыемства ў працоўным графіку значылася пад грыфам «цалкам сакрэтна».

Тэлеканал АНТ паведаміў, што гаворка вядзецца пра дальнабойшчыкаў, якія захраслі ва Украіне. КДБ дапамагло беларусам вярнуцца дадому. «Пралічваліся розныя варыянты, каб вярнуць беларусаў дадому». Усё гэта называецца ўнікальнай спецаперацыяй.

«Наша Ніва» раней пісала пра дэталі «спецаперацыі». Як нам стала вядома,

сэнс яе заключаўся ў неафіцыйным абмене затрыманых расійскіх грамадзян (дальнабойшчыкаў, будаўнікоў і іншых цывільных спецыялістаў з расійскімі пашпартамі, якіх вайна заспела на тэрыторыі Украіны) і — у невялікай колькасці — беларусаў на грамадзян Украіны мірных прафесій, якія аналагічна апынуліся ў Расіі. 

Крыніцы сцвярджалі, што большасць беларусаў пакінула Украіну ў агульным парадку — звычайнымі эвакуацыйнымі рэйсамі.

На «абмен» трапілі толькі тыя некалькі дзясяткаў, каму асабліва не пашчасціла — яны знаходзіліся пад аховай Службы бяспекі Украіны (СБУ). Яны былі пад свайго роду «хатнім арыштам» з магчымасцю адыходзіць у аптэкі і крамы ў суправаджэнні супрацоўнікаў спецслужб да моманту абмену.

Беларусы пайшлі ў адным пакеце з расіянамі, імаверна, яе правялі наўпрост СБУ і расійская ФСБ.

Што за «спецаперацыя» беларускіх спецслужб на тэрыторыі Украіны для вызвалення дальнабойшчыкаў? Падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0