Згодна з апытаннем, якое ахапіла 52 краіны, у якіх жыве больш за 75% сусветнага насельніцтва, у 31 краіне большасць жыхароў выказваецца за спыненне эканамічных адносін з Расіяй. Сярод іх — 20 краін Еўропы, ЗША, Канада, Японія і Аўстралія.

Да краін з найбольш негатыўным стаўленнем да Расіі ўвайшлі Польшча (чысты мінус 87%), Украіна (80%), Партугалія (79%), Італія (65%), Вялікабрытанія (65%), Швецыя (77%), ЗША (62%) і Германія (62%). Нават у Венгрыі, лідар якой Віктар Орбан найбольш блізкі да Пуціна ва ўсім Еўрасаюзе, чыстыя 32% негатыўна ставяцца да Расіі. У Венесуэле, якую часта лічаць краінай, што падтрымліваецца Расеяй, мясцовае насельніцтва мае чысты негатыўны погляд на Расію з 36%.

У сукупнасці разрыў эканамічных сувязяў з Расіяй падтрымліваюць 55% жыхароў Эўропы і 60% жыхароў ЗША.

Насельніцтва яшчэ дваццаці краін выступае пераважна супраць адмовы ад супрацоўніцтва з Расіяй, сярод іх дзве еўрапейскія краіны — Венгрыя і Грэцыя, а таксама Кітай, Ізраіль і Турцыя. У Кітаі 71% апытаных выказаўся за захаванне адносін з Расіяй. Жыхары Калумбіі ў роўных частках падтрымліваюць абедзве пазыцыі.

Нягледзячы на неадназначныя погляды на Расію, да Украіны праяўляецца моцная сімпатыя. Большасць апытаных у Азіі, Лацінскай Амерыцы і Еўропе лічаць, што НАТА, ЗША і ЕС могуць зрабіць больш, каб дапамагчы Украіне. У Лацінскай Амерыцы 62% рэспандэнтаў лічаць, што НАТА зрабіла занадта мала і толькі 6% — што занадта шмат.

У Еўропе 43% сказалі, што Еўропа зрабіла занадта мала і 11% — занадта шмат. Праўда, у Кітаі 34% заявілі, што ЗША зрабілі занадта шмат, каб дапамагчы. Але ўсё ж амаль палова (46%) ва ўсім свеце сказалі, што Еўрапейскі Саюз, ЗША і НАТА робяць занадта мала, каб дапамагчы Украіне, тады як 11% сказалі, што робяць занадта шмат.

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0