Фота: «Ваяр»
Хрэнін распавёў, што на ўчорашняй нарадзе Лукашэнкам пастаўленая задача стварыць у краіне народнае апалчэнне.
— Гэта пытанне, сапраўды мы бачым, вельмі патрэбнае. Самае галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага і людзі, і ўзбраенне, — сказаў Віктар Хрэнін.
Пытанне стварэння народнага апалчэння яшчэ трэба ўрэгуляваць заканадаўча, і тады «колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы», адзначыў Хрэнін.
— Важна, каб мы маглі мірна паказваць, што не трэба сунуцца, таму што адказ будзе адэкватны, — удакладніў міністр абароны.





