Інфармацыю пра гэта змясціў у сябе ў Фэйсбуку ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.
Упартыя баі ў гэтым раёне ідуць ужо тыдзень. Калі ўкраінскія войскі не здолеюць адкінуць расійскія штурмавыя часці, ім давядзецца або пакінуць Лісічанск і Севераданецк, або працягваць абараняць іх у акружэнні.
Пазаўчора расійскія войскі пачалі штурм Лімана — іншага важнага горада на подступах да Бахмута і Славянска.





