Фота Yle.fi
«За» прагаласавалі 188 дэпутатаў, паведамляе CNN, супраць было пададзена восем галасоў.
З васьмі чалавек, якія прагаласавалі супраць, 6 рэпрэзентуюць крайне левую партыю VAS — пераемніцу колішняй Кампартыі Фінляндыі, якая была афіляваная з Масквой. Цікава, што нават у гэтай партыі супраць выказаліся толькі 6 парламентарыяў з 16.
Цяпер рашэнне парламента павінен зацвердзіць прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё. Мяркуецца, што ён зробіць гэта ў найбліжэйшы час.
Раней, у аўторак міністр замежных спраў Швецыі Ана Лінд падпісала заяўку на ўступленне краіны ў НАТА.
Фінляндыя і Швецыя сумесна пададуць заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, паведаміла кіраўнік шведскага ўрада Магдалена Андэрсан.
Yle.fi
«Мы дамовіліся, што Швецыя і Фінляндыя пройдуць праз увесь працэс рука аб руку, і заўтра мы сумесна пададзім нашы заяўкі», — сказала яна на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё ў Стакгольме.
Як толькі Фінляндыя скончыць працэдуры па афармленні сваёй заяўкі, звароты абедзвюх краін будуць перададзеныя генеральнаму сакратару Паўночнаатлантычнага альянсу Енсу Столтэнбергу.





