У «Інтэкс-прэсе» Юрый працуе каля года, асноўная ягоная праца — фатограф. 

Затрыманы ён быў, знаходзячыся ў адпачынку, таму асаблівых падрабязнасцяў, як гэта было, ягоныя калегі не ведаюць. 28 красавіка адбыўся суд па адміністрацыйным артыкуле, на якім Ганцарэвічу прысудзілі 10 сутак «за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Цяпер жа адміністрацыйная справа перарасла ў крымінальную.

«Карэспандэнт баранавіцкага «Інтэкс-прэс» хацеў спыніць спецаперацыю ва Украіне», — абгрунтоўваюць справу прарасійскія тэлеграм-каналы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10