Паводле яго, з-за ракетнага ўдару пацярпелі дзве электрастанцыі, у выніку чаго ў некаторых частках Львова няма электрычнасці.
Магчыма, нанесеныя ўдары па чыгуначнай інфраструктуры. Паведамляецца пра затрымку цягнікоў.
Гарадскі галава Далінскай грамады ў Кіраваградскай вобласці пацвердзіў «прылёт» расійскіх ракет.
На падлёце ў Кіеў збілі мінімум адну ракету.
ВСУ збілі дзве крылатыя ракеты акупантаў над Вінніцай, пішуць у сацсетках. Афіцыйных пацверджанняў пакуль мала. Улады просяць не посціць здымкі выбухаў, каб не карэктаваць агонь ворага.
Упершыню Расія нанесла ракетны ўдар і па самай аддаленай ад расійскіх і беларускіх межаў Закарпацкай вобласці Украіны.
Удар быў па энергетычнай інфраструктуры. У вобласці знікла электрычнасць.





