Фота: Domantas Pipas

Фота: Domantas Pipas

«Іх запасы абмежаваныя, яны вычэрпваюцца, і мы бачым, што ім даводзіцца перамяшчаць ракеты «Калібр» з іншых стратэгічных напрамкаў, дзе яны могуць захоўвацца», — сказаў FT заходні чыноўнік. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра крылатыя ракеты марскога базавання.

«Гэта сведчыць пра тое, што іх запасы высокадакладнай зброі скарачаюцца», — апісаў сітуацыю суразмоўца газеты.

Большасць расійскіх удараў на цяперашнім этапе вайны засяроджаная на ўсходняй частцы Данбасу і горадзе Марыупаль, апісаў сітуацыю іншы суразмоўца FT. Паводле яго слоў, большасць загадаў пра абстрэлы носіць «дурны, а не высокадакладны» характар.

«Мы думаем, што гэта сведчыць аб праблемах, з якімі расіяне сутыкаюцца з папаўненнем [высокадакладных боепрыпасаў]», — сказаў амерыканскі чыноўнік FT.

Праблемы з папаўненнем запасаў высокадакладнай зброі могуць быць звязаныя як з «якасцю прамысловай базы», так і з заходнімі санкцыямі, якія «абмяжоўваюць здольнасць нарошчваць патэнцыял у той час, калі гэта неабходна на полі бою», распавяла крыніца газеты.

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр на тыдні паведаміла, што Расія ўжо выпусціла па тэрыторыі Украіны 1300 высокадакладных ракет, з іх 235 ракет «Калібр». Агульны кошт выпушчаных па Украіне ракет складае 7,5 млрд даляраў, падлічыў Forbes.

З пачатку вайны, па словах Маляр, расійскія запасы ракет скараціліся больш чым у два разы, а ў перспектыве для іх папаўнення спатрэбяцца замежныя камплектуючыя. «Паколькі прымяняюцца санкцыі, а да часткі іх узбраення яны выкарыстоўвалі камплектуючыя з іншых краін, то цяпер ім будзе складана гэта аднаўляць», — цытуе Маляр агенцтва УНІАН.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4