Байдэн просіць выдзеліць Украіне аж $33,5 мільярда, 20 з іх — на зброю
У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.
Запытаныя на ваенную дапамогу сродкі, гаворыцца ў суправаджальным лісце, плануецца, у прыватнасці, накіраваць на пастаўку Украіне артылерыі, бранятэхнікі, супрацьтанкавых ракет і зенітных сістэм, нарошчванне магчымасцяў Украіны ў галіне кібервайны, пашырэнне абмену разведданымі, а таксама на размінаванне ўкраінскай тэрыторыі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ