Сёння праваслаўны свет адзначае Вялікдзень.
У гэтым годзе свята — асаблівае, яно праходзіць ва ўмовах вайны. Прычым кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы гэтую імперыялістычную вайну блаславіла, далучыўшыся да шавіністычнай істэрыі.
Для асвячэння велікоднага стала дома дастаткова прачытаць над ім велікодны трапар. Па-беларуску гэта: «Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў!». А па-царкоўнаславянску: «Хрісто́с воскре́се із ме́ртвых, сме́ртію смерть попра́в, і су́шчім во гробе́х Жіво́т дарова́в».
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
14
1
0
0
0
2