Па словах партыйцаў, да дома Ледніка пад'ехала машына з гродзенскімі нумарамі. Прычыны затрымання ўдакладняюцца, паведамляе тэлеграм-канал партыі.

Ігар Леднік ужо двойчы прыгаворваўся да адміністрацыйнага арышту. Ён інвалід другой групы, мае праблемы з сэрцам.

Прычыны затрымання ўдакладняюцца.

Гэтымі днямі пракацілася хваля затрыманняў. Учора былі затрыманыя некалькі прафсаюзных лідараў: Сяргей Антусевіч, Аляксандр Ярашук, Аляксандр Бухвостаў, Мікалай Шарах, Віталь Чычмароў. У офісах прафсаюзных арганізацый прайшлі ператрусы.

Чытайце таксама:

Прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч — у СІЗА КДБ

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7