Спачатку Мікіту прызначылі пяць сутак карцара. Потым пакаралі яшчэ 10 суткамі, бо ён адмовіўся прыбіраць прагулачны дворык. Вядома, што чацвёра сутак Мікіта галадаў на знак пратэсту са змяшчэннем у карцар, але спыніў галадоўку па стане здароўя, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння стала вядома, што Мікіце працягнулі тэрмін у карцары да 16 красавіка. За што на гэта раз — невядома. Агулам Мікіта правядзе ў карцары 35 дзён. 

Нагадаем, 11 сакавіка Мікіту Емяльянава, які знаходзіцца за кратамі з 2019 года, асудзілі на два гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — тры з паловай гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. 

Падтрымайце палітвязня: 

Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А,

Мікіта Уладзіміравіч Емельянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0