Фота: t.me/skgovby
54-гадовы кіроўца Skoda рухаўся па дарозе «Мінск — Мікашэвічы» і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся лоб у лоб з Kia пад кіраваннем 64-гадовага кіроўцы. Апошні памёр на месцы.
Кіроўца і два пасажыры аўтамабіля Skoda атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, адзін з пасажыраў цяпер у бальніцы. На месцы працуюць следчыя, прызначанае правядзенне экспертыз, дапытваюць сведак.
Уздзенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса аб парушэнні ПДР кіроўцам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.





