Касцючэнка дзякуе ўкраінцам, якія ўвесь гэты час дапамагалі ёй у працы, нягледзячы на расійскі пашпарт і дэкларуе, што вяртаецца на радзіму:
«Я вяртаюся ў Расію. Я ведаю, што гэта мая краіна, а не Пуціна. Я ведаю, што люблю яе несувымерна больш, чым маленькі чалавек, які стаў? быў? ператварыўся? у пачвару. Радзіму пачварам не аддаюць. Мама, сястра, мая мова, мая вёска і рака, маё ненароджанае дзіця — гэта маё, я гатовая і буду гэта абараняць. Я ведаю і разумею, як я гэта буду рабіць».
Адзін з рэпартажаў Алены Касцючэнка чытайце на «Нашай Ніве»:
«Глупства або здрада, магчыма, і тое і другое». Як здалі Херсон





