Фота: ria.ru
Актывы Брылёва будуць замарожаныя, паведамляе Бі-бі-сі.
«Брылёў — вядомы вядучы і топ-менеджар Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якая належыць дзяржаве. Ён быў актыўна ўключаны ў распаўсюджванне крамлёўскай дэзінфармацыі аб расійскім уварванні ва Украіну, а таксама падтрымліваў расійскія ваенныя дзеянні, якія дэстабілізуюць Украіну, пагражаюць яе тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці», — гаворыцца ў матывіровачнай частцы.
Пад санкцыі трапіла таксама міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Расія сегодня» і Антон Анісімаў, галоўны рэдактар «Спутніка». Яго актывы таксама замарозяць, акрамя таго, яму будзе забаронены ўезд у Брытанію.
У абноўленым брытанскім санкцыйным спісе і кіраўнік «Газпрам-Медыя» Аляксандр Жараў і начальнік Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ Міхаіл Мізінцаў, які, паводле звестак СМІ, кіруе аблогай Марыупаля.