Уладзімір Мядзінскі і Давід Арахамія на перамовах у Стамбуле
«Учора бачыў медыяманіторынг, як адрэагавалі [на вынікі перамоваў] у Расійскай Федэрацыі. Там таксама «ўсе здраднікі», хто вярнуўся.
Там гэтага Мядзінскага — яму трэба на ахову. Вельмі раз'юшаныя людзі, кажуць, што «яны здаюць пазіцыі».
Яны, у адрозненне ад многіх нашых раззлаваных, пачыталі аб гарантыях і разумеюць: «Мы пачалі вайну, каб нібыта змагацца з НАТА, а фактычна прывялі «копію» гэтага НАТА, яшчэ і пагадзіліся на цвёрдыя гарантыі для Украіны».
Арахамія перакананы, што канчатковым вынікам перамоваў будзе задаволеная большая частка ўкраінцаў.