Чатыры дні будзе недаступнае разлікова-касавае абслугоўванне фізічных асоб, а таксама немагчыма будзе пагасіць крэдыты або папоўніць рахункі праз АРІП.

«Зняцце і ўнясенне ў касах банка наяўных грашовых сродкаў на рахункі фізічных і юрыдычных асоб праводзіцца не будзе», — удакладняюць у банку.

Пры гэтым кліентам будуць даступныя разлік картамі за тавары і паслугі, пераводы праз сэрвіс «Lovi Money», а таксама зняцце наяўных у банкаматах.

«Кантакт-цэнтр і аддзелы рознічнага бізнэсу працуюць з фізічнымі асобамі выключна ў рэжыме аказання кансультацыйных паслуг», — удакладнілі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0