Фота: Delfi.lt

Фота: Delfi.lt

Прэм'ер падкрэсліла, што ўжо не ў першы раз падымае гэтае пытанне.

«Адна тэма, да якой я вымушаная вяртацца зноў і зноў — інфармацыя аб тым, што частка нашых суграмадзян пачуваецца крыху няўтульна. З той прычыны, што супраць іх, як прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнасці і супраць мовы, на якой яны размаўляюць, чуюцца варожыя рэплікі або фіксуюцца варожыя дзеянні», — сказала прэм'ер.

Яна яшчэ раз нагадала, што «Літва заўсёды была адкрытай краінай».

«У гэтай краіне сваё месца ўжо перш знайшлі многія прадстаўнікі расійскай і беларускай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя людзі тут жывуць, працуюць, імкнуцца рабіць сваю справу, вельмі часта размаўляюць па-руску «, — заўважыла Шыманіце.

Яна нагадала, што амаль усе, «хто ездзіў у апошні час да Лукашэнкі і іншых дыктатараў, гэта грамадзяне Літвы з літоўскімі прозвішчамі».

«Яшчэ раз хачу заклікаць нашых людзей, суграмадзян, як саміх заставацца людзьмі, якіх нельга абвінаваціць у ксенафобіі, так і размаўляць пра гэта са сваімі дзецьмі», — сказала Шыманіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0