«Што тычыцца памежнага пераходу Мядзінінкай, то за дзень было каля 200 чалавек. У апошнія дні назіраецца павелічэнне прыкладна на 30%», — сказаў начальнік аддзела памежнага кантролю Віленскай памежнай заставы Гедрус Маткявічус.

Delfi сцвярджае, што ў Літву едуць беларускія мужчыны, якія «баяцца, што іх забяруць у войска і адправяць ваяваць супраць украінцаў».

У апошнія дні з’явілася інфармацыя пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі. У сакавіку Міністэрства абароны заяўляла, што «ў цяперашні час ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь мерапрыемствы па мабілізацыі не праводзяцца». Ці будуць яе праводзіць і калі, у міністэрстве не ўдакладнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0