Шчанюк нямецкай аўчаркі нарадзіўся ў кіналагічным цэнтры за некалькі месяцаў да пачатку вайны. Ён стаў самым сапраўдным талісманам праваахоўнікаў.

Сабака адчувае набліжэнне атакі ворага і пачынае брахаць за некалькі хвілін да таго, як раздаюцца выбухі.

«Шчанюк не змаўкае да таго часу, пакуль не завершыцца бой, падтрымліваючы паліцэйскіх і вайскоўцаў у супрацьстаянні агрэсару. Гэтак жа гучна радуецца Байрактар і поспехам абаронцаў», — піша РБК-Украіна.

У Нацпаліцыі жартуюць, што ўклад Байрактара — у кожнай перамозе абаронцаў Ірпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0