Прынятае рашэнне накіраванае Нацбанкам на падтрыманне фінансавай стабільнасці і абмежаванне інфляцыі, «рызыкі паскарэння якой узраслі на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і прынятых шэрагам заходніх краін санкцый у дачыненні да Расіі — асноўнага эканамічнага партнёра Рэспублікі Беларусь», тлумачыць галоўная фінансавая ўстанова краіны.

«У далейшым Нацбанк працягне прымаць неабходныя меры па забеспячэнні фінансавай і цэнавай стабільнасці з улікам развіцця знешнепалітычнай сітуацыі, абапіраючыся на бесперапынны маніторынг тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках і ацэнку інфляцыйных рызык», — гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым стаўка рэфінансавання складала 9,25%.

Стаўка рэфінансавання з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку. Яна, напрыклад, служыць асновай для працэнтных ставак па аперацыях, што прадастаўляюцца банкам. Стаўка рэфінансавання ўстанаўліваецца Нацбанкам.

Мінімальная стаўка рэфінансавання за ўсе часы незалежнасці была 7,75%. Яна была ўстаноўленая 1 ліпеня 2020 года. 14 красавіка 2021 года яна была павышаная да 8,5 працэнта, а 21 ліпеня 2021 года вырасла да 9,25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0