Фота: ria.ru
«Па выніках працы за ноч колькасць людзей, якія прыбылі з дзвюх суседніх абласцей Украіны, павялічылася да 61 тысячы чалавек», — сказаў ён.
Міністр таксама адзначыў, што каля адной тысячы бежанцаў ужо атрымалі гарантаваныя выплаты 10 тысяч расійскіх рублёў (340 беларускіх).
Эвакуацыя жыхароў Данбаса ў Расію пачалася 18 лютага. Спачатку аб гэтым заявілі ўлады «ДНР», затым — «ЛНР». У зваротах да жыхароў кіраўнікі гэтых «рэспублік» заявілі, што гэта звязана з хуткім наступам Украіны на Данбасе.
Ва Украіне эвакуацыю называюць фэйкам, карцінкай для СМІ.
Чытайце таксама:
Міністр абароны Украіны назваў эвакуацыю людзей з Данбаса пастаноўкай
Жыхар Данецка: «Ды ніхто тут не эвакуіруецца. Толькі карцінку паказваюць»
0
0
0
0
0
0