ЕС распачаў шырокія захады засцярогі на выпадак, калі пастаўкі расійскага газу ў Еўропу спыняцца. Аб гэтым журналістам у Страсбургу заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведаміла «Радыё Свабода».
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення перабояў з сыравінай Еўракамісія ў апошнія месяцы правяла перамовы з ключавымі экспарцёрамі звадкаванага прыроднага газу, такімі як ЗША, Катар і Егіпет, каб тыя нарасцілі аб’ёмы здабычы.
Акрамя таго, адбыліся кансультацыі з ключавымі імпарцёрамі звадкаванага прыроднага газу, у прыватнасці Японіяй і Паўднёвай Карэяй, каб тыя далі ЕС сыравіну з уласных запасаў.
Як зазначыла кіраўніца Еўракамісіі, у выніку гэтых намаганняў Брусэлю ў студзені ЕС імпартаваў рэкордныя 10 млрд кубаметраў звадкаванага газу.





