Фота: РБК-Украіна

Фота: РБК-Украіна

Па словах крыніцы, блізкай да ўрада Украіны, сустрэча не адбылася нібыта з-за таго, што міністр замежных спраў Нямеччыны не дала адказ, ці адмовіцца яе краіна ад трубаправода «Паўночны паток — 2», калі Расія ўварвецца ва Украіну, паведамляе РБК-Украіна.

Акрамя таго, дадаў ён, сустрэча была адмененая з-за «адмовы Нямеччыны аказваць Кіеву якую-небудзь ваенную дапамогу прама ці ўскосна».

«Многія ва Усходняй Еўропе і Кіеве ўсё часцей разглядаюць Нямеччыну, хутчэй, як саюзніка Расіі, чым як саюзніка Захаду. І яны так сябе паводзяць — паглядзіце на былога канцлера Шродэра», — заявіў суразмоўца CNN.

Афіцыйнай прычынай стала памылка ў раскладзе.

Разам з тым, канцлер Олаф Шольц у інтэрв'ю тэлеканалу CNN заявіў, што аб адмове Зяленскага сустракацца з Бербак нічога не ведае.

Чытайце таксама:

Байдэн паабяцаў пакласці канец «Паўночнаму патоку — 2» у выпадку расійскага ўварвання ва Украіну

Макрон: Наступныя дні будуць вырашальнымі для Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0