Здымак ілюстратыўны. Фота: IgorVetushko / depositphotos.com

Здымак ілюстратыўны. Фота: IgorVetushko / depositphotos.com

Пра страту сабакі ў міліцыю заявіла гаспадыня. Увечары яна выгульвала сабаку і вырашыла зайсці ў краму. Свайго гадаванца пакінула на вуліцы, прывязаўшы да парэнчаў. Вярнуўшыся, жанчына не знайшла жывёліну.

Міліцыянеры высветлілі, што крадзеж учыніў 42-гадовы мінчук. Ён прызнаўся, што вырашыў выкрасці сабаку і падараваць знаёмай, з якой нядаўна растаўся. Аднак тая не ацаніла падарунак і адмовілася ад яго. Мужчына тады аддаў бульдога ў гадавальнік. Цяпер яго вярнулі гаспадыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0