Фота: president.gov.by

Фота: president.gov.by

«АкваТрайпл» займаецца вытворчасцю мінеральнай вады і іншых безалкагольных напояў. На таргі выстаўленая доля ў кампаніі памерам 65%. Пачатковы кошт лота — 3 мільёны 844 тысячы рублёў, піша Zerkalo.io.

Уласнік гэтай маёмасці — кампанія «Трайпл», якая належыць апальнага бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Раней ён быў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі, аднак пазней да яго з'явіліся пытанні з боку сілавікоў.

У Эканамічным судзе Мінска на 30 чэрвеня запланавалі чарговае пасяджэнне па справе аб неплацежаздольнасці кампаніі «Трайпл» бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў раскладзе суда. На пасяджэнні збіраюцца разгледзець справаздачу антыкрызіснага кіраўніка аб санацыі (прасцей кажучы, аздараўленні, якое можа дапамагчы пазбегнуць банкруцтва).

У ліпені мінулага года кампанію праз суд прызналі эканамічна неплацежаздольнай і прынялі рашэнне аб яе санацыі. Гэта стала магчымым пасля таго, як правялі фінансава-эканамічную экспертызу кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0