Фота «Мінск-навіны»

Фота «Мінск-навіны»

Сёлета плануецца абнаўленне пуцеправодаў на праспекце Жукава над чыгуначнымі шляхамі ў раёне станцыі Мінск-Сартавальны і на скрыжаванні з вуліцай Чыгуначнай.

Распрацаваная праектная дакументацыя для капрамонту моста паміж вуліцамі Радыяльнай і Запарожскай, на выхадзе — дакументацыя на пуцеправод на вуліцы Ваўпшасава.

Таксама завяршаецца распрацоўка дакументацыі для такіх аб'ектаў як пуцеправод на 25-м км МКАД (вонкавае кальцо), на праспекце Жукава над вуліцай Карла Лібкнехта, на вуліцы Маскоўскай са з'ездам на вуліцу Брэст-Літоўскую.

Нагадаем, што 10 лютага мінскія ўлады абяцаюць аднавіць работу моста над Нямігай, які абваліўся 8 студзеня і быў разабраны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0