У папяровым выпуску газеты, што выйшаў у панядзелак, знаходзіцца паштоўка, якую чытачам прапануюць падпісаць і даслаць у Беларусь, такім чынам віншуючы Пачобута з Калядамі.

Напісаць просяць па-руску, бо польскі тэкст можа не прайсці турэмную цэнзуру.

Таксама газета просіць чытачоў устрымацца ад палітычных момантаў, каб было больш шанцаў на тое, што паштоўку Пачобуту перададуць.

***

Журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), журналісту пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0