У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Сухагруз накіроўваўся наўпрост да пляжу каля Гданьска, піша Бі-бі-сі.
Інцыдэнт адбыўся каля 4-й раніцы ў суботу. Судна рухалася ў бок Паўночнага порта ў Гданьску за межамі фарватэру. Сухагруз не адказваў на звароты да яго па радыёсувязі. Прыйшлося ўмяшацца памежнай ахове.
Насустрач сухагрузу рушыў дзяжурны патруль, які выявіў экіпаж у стане алкагольнага ап’янення.
Судна, якое выйшла з Клайпеды, рухалася з хуткасцю 20 км/г. За паўмілі ад пляжу вострава Сабешава сухагруз здзейсніў разварот на 180 градусаў, каб пазбегнуць выхаду на мель.
У капітана ў крыві выяўлена 1 праміле алкаголю, а ў двух чальцоў каманды-1,5 праміле, што паказвае на ап'яненне сярэдняй ступені цяжкасці (паўпляшкі гарэлкі для мужчыны вагой 80 кг)
Судна было пастаўлена на якар непадалёк ад порта Гданьска. Расійскія афіцыйныя асобы пакуль не каментавалі інцыдэнт.