Праблемы з магістральным інтэрнэт-каналам у бок Польшчы пачаліся пасля беспарадкаў на памежным пераходзе ў Брузгах. Пра гэта Reform.by паведамілі крыніцы ў галіне. Пашкоджаны магістральны канал Беласток — Гродна міжнароднага магістральнага аператара сувязі RETN

«Каманда аварыйнага аднаўлення не можа атрымаць доступ да месца меркаванага пашкоджання. Дэталі і новыя тэрміны аднаўлення ўдакладняюцца», — такое паведамленне атрымалі кліенты ад RETN.

Рэч у тым, кабель пракладзены ў раёне пагранпераходаў Брузгі — Кузніца і доступ да яго ў бягучай сітуацыі немагчымы менавіта ў гэтым раёне. Відавочна, тэхнічныя праблемы звязаныя з узніклымі на мяжы беспарадкамі.

Не выключана, што праблема заключаецца не толькі ў тым, што рамонтная брыгада не можа патрапіць да месца пашкоджання, але і прычынай пашкоджання маглі стаць самі ўдзельнікі беспарадкаў. БТ у той дзень вяло прамую трансляцыю з месца падзей і на кадрах у раёне 18:00 відавочцы заўважылі дым з калодзежаў, праз якія ажыццяўляецца доступ да кабелю. Reform.by не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0