За «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.

18 жніўня Леўшыну і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Пазьней Сьледчы камітэт заявіў, што іх абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў» (артыкул 243 КК).

«Свабодзе» стала вядома, што таксама ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» абвінавацілі мэдыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава. Ён у турме з 27 студзеня 2021 году. Аляксандрава абвінавачваюць у:

  • арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 342)
  • ухіленьні ад сплаты падаткаў (артыкул 243)
  • здрадзе Радзіме (артыкул 356).

Цяпер яшчэ дадаўся артыкул 361—1 КК.

БелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва. Яно працавала з 1991 году.

15 лістапада 2021 году з сайта МУС стала вядома, што 1 лістапада КДБ прызнаў БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем». Спэцслужба патлумачыла, што «група грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць». Лягатып у выглядзе надпіса «БелаПАН» і вершніка зь мячом на кані КДБ таксама прызнаны экстрэмісцкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0