Мітынг у Мазыры ў жніўні 2020 года

Мітынг у Мазыры ў жніўні 2020 года

Раней Ірына Гарашына працавала настаўніцай. Яе абвінавацілі ў «масавых беспарадках» (артыкул 342) і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак» (артыкул 203-1), паведамляе Радыё Свабода.

8 лістапада суд вынес рашэнне пазбавіць Гарашыну свабоды на 2 гады, з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і даць ёй штраф памерам 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

У жанчыны засталіся дома дзве дочкі, 7 і 15 гадоў.

Яе затрымалі 24 жніўня. Ірыну Гарашыну абвінавацілі ў тым, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мазыр 97», які прызналі экстрэмісцкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0