Летась у сацсетцы распаўсюдзіўся жэст з паднятай далонню і складзенымі пальцамі, які пазначае бязгучную просьбу аб дапамозе. Мужчына заўважыў, што дзяўчынка, якая праязджала побач у «Таёце», падняла руку і закрыла вялікі палец астатнімі, паведамляе Дождь.

Ён пазнаў гэты жэст, які азначае просьбу аб дапамозе пры хатнім гвалце, і звярнуўся ў паліцыю, Пазней паліцэйскія затрымалі 61-гадовага Джэймса Герберта Брыка. У яго машыне знаходзілася дзяўчынка, пра знікненне якой у Паўночнай Караліне за некалькі дзён да гэтага ў паліцыю паведамілі яе бацькі. З 2 лістапада Брык правёз дзяўчынку праз Паўночную Караліну, Тэнэсі, Кентукі і Агаё.

Акрамя таго, на тэлефоне Брыка паліцыянты знайшлі выявы непаўналетніх дзяўчат у сэксуальных позах. Мужчыну арыштавалі. Яго абвінавачваюць у незаконным пазбаўленні волі і захоўванні матэрыялаў, якія дэманструюць сэксуальныя дзеянні непаўналетняга ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.

Жэст, які паказвала дзяўчынка, у мінулым годзе атрымаў шырокае распаўсюджванне ў TikTok. Амерыканская праваабарончая арганізацыя Women's Funding Network прапанавала выкарыстоўваць яго ў выпадках, калі жанчыне патрэбна дапамога, але яна не можа пра гэта адкрыта паведаміць — напрыклад, у выпадку хатняга гвалту, што ўзмацніўся падчас лакдаўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0