Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што тэмпы прыросту захворвання на COVID-19 у краіне трохі памяншаюцца.
«Апошні тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары. Адзін з важных кампанентаў — на некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ», — заявілі ў прэс-службе ведамства.
Нагадаем, 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка з «асцярожным аптымізмам» выказаўся наконт бягучага ўзроўню захворвання на каранавірус.
0
0
0
0
0
0