На працягу трох тыдняў, з 3 кастрычніка, Інстытут Роберта Коха (Берлін), які вывучае інфекцыйныя захворванні і непераносныя хваробы, класіфікуе Беларусь як краіну з высокай рызыкай заражэння кавідам.

Высновамі інстытута кіруюцца МЗС, МУС і Міністэрства аховы здароўя Германіі, перадае БелаПАН.

«Беларусь вельмі пацярпела ад COVID-19. Назіраецца выразная тэндэнцыя росту інфекцыйнай актыўнасці; сістэма аховы здароўя адчувае ўсё большую нагрузку», — адзначаецца ў рэкамендацыях МЗС ФРГ падарожнікам.

Тых, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, заклікаюць пазбягаць месцаў правядзення дэманстрацый і збораў вялікіх груп людзей, насіць адзенне чырвона-белых колераў, якія лічацца «знакам апазіцыйнасці».

Падкрэсліваецца, што «каб пазбегнуць канфліктных сітуацый з сілавікамі тут патрабуецца адмысловая чуласць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0